Вольга Гаварцова выйшла ў фінал тэніснага турніру ў Кітаі

Вольга Гаварцова выйшла ў фінал тэніснага турніру ў Кітаі

Вольга Гаварцова выйшла ў фінал тэніснага турніру ў кітайскім горадзе Чжухаі з прызавым фондам $50 тысяч. У паўфінале беларуска абыграла прадстаўніцу КНР Жа Жын Лю — 6:2, 4:6, 6:3. У Гаварцовай на сённяшні дзень толькі 268-е месца ў рэйтынгу WTA, у яе саперніцы — 254-е.

У фінале беларуская тэнісістка сустрэнецца з больш рэйтынгавай турчанкай Іпек Сайлу (у яе 185-ы радок у рэйтынгу). Паядынак прызначаны на 18 верасня, інфармуе "Прессбол".

Тым часам яшчэ адна беларуска, Аляксандра Сасновіч (110), выйшла ў 2-гі круг кваліфікацыі турніру ў Токіа з прызавым фондам 1 млн долараў. На старце яна лёгка абыграла Габрыэлу Даброўскі з Канады (590) — 6:3, 6:1. У нядзелю ў 8.30 раніцы Сасновіч згуляе з Арынай Радзівонавай з Аўстраліі (190).

Вольга Гаварцова выйшла ў фінал тэніснага турніру ў Кітаі
Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі