Злодзей не мог сысці з месца злачынства, пакуль не пагуляў з сабакам

Залацісты рэтрывер / pixabay

Залацісты рэтрывер / pixabay

У ЗША выкрадальнік ровара затрымаўся перад камерай, каб пагладзіць сабаку ўладальнікаў абрабаванага гаража.

Залацісты рэтрывер не даваў злодзею прайсці міма яго, пакуль той не спыніўся яго пагладзіць, піша CNN.

"Я цябе люблю! Ты самы цудоўны сабака з усіх, якіх я бачыў!" — кажа злодзей перад камерай, не перастаючы гуляць з рэтрыверам.

Пасля гэтага ён сеў на ровар коштам 1,3 тыс. долараў і з'ехаў на ім. Нягледзячы на замілавальную сцэну, паліцыя ўсур'ёз плануе знайсці згоншчыка.

Самы кранальны крадзеж ровара можна назіраць па спасылцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі