"Вы наш амбасадар у Беларусі" — такія словы пачуў у Эфіопіі сын Лукашэнкі

Аляксандр Зінгман, Дзмітрый Лукашэнка і Дэмеке Меканен / https://twitter.com/mfaethiopia
Аляксандр Зінгман, Дзмітрый Лукашэнка і Дэмеке Меканен / https://twitter.com/mfaethiopia

Дзмітрый Лукашэнка, сярэдні сын Аляксандра Лукашэнкі, стаў ганаровым консулам Эфіопіі ў Беларусі. 16 траўня ў Адыс-Абебе яго прыняў кіраўнік МЗС і віцэ-прэм'ер Эфіопіі Дэмеке Меканен. На здымках, апублікаваных прэс-службай знешнепалітычнага ведамства Эфіопіі, відаць, што Лукашэнку суправаджаў бізнесмен Аляксандр Зінгман. 

"Вы наш амбасадар у Беларусі", — такія словы пачуў у Эфіопіі Дзмітрый Лукашэнка. На сустрэчы гаворка ішла пра інвестыцыі, турызм, механізацыю сельскай гаспадаркі, здабычу карысных выкапняў. Кіраўнік МЗС Эфіопіі адзначыў, што зробіць усё магчымае для ўмацавання дачыненняў краін. Тое самае сказаў і Лукашэнка, які таксама падзякаваў за гасцінны прыём.

Дзмітрыю Лукашэнку 43 гады. Ён кіруе Прэзідэнцкім спартыўным клубам (з 2005-га), з'яўляецца членам Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Яго прозвішча прысутнічае ў заходніх "чорных спісах".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі