Вялікабрытанія, краіны Балтыі і Паўночнай Еўропы хочуць большай ізаляцыі Расіі

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан / Reuters
Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан / Reuters

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан прыме 15 сакавіка лідэраў краін, размешчаных уздоўж паўночнага захаду Расіі, каб абмеркаваць, як павялічыць ізаляцыю расійскай эканомікі ў адказ на вайну Расіі з Украінай, піша Reuters.

Вялікабрытанія, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Ісландыя, Латвія, Літва, Нідэрланды, Нарвегія і Швецыя могуць пагадзіцца на дадатковыя вайсковыя вучэнні ў Паўночнай Атлантыцы і Балтыйскім моры, паведамляе офіс прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі. Таксама лідэры гэтых краінаў абмяркуюць энэргетычную бяспеку.

Забеспячэнне нашай устойлівасці да пуцінскіх пагроз павінна выходзіць за рамкі нашай ваеннай апоры — разам з нашымі партнёрамі па Паўночным і Балтыйскім морах мы павінны забяспечыць нашу ізаляцыю ад умяшання Расіі і яе ўплыву на нашы энергетычныя пастаўкі, эканоміку і каштоўнасці, — заявіў Джонсан.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі