Вяртанне “У нескладовага” — ці спраўдзяцца чаканні?
1 лютага гурт “У нескладовае” сыграе першы пасля пяцігадовага перапынку канцэрт. Праграму “На тонкай мяжы” праект Рамана Арлова сыграе на сцэне Маладзёжнага тэатра эстрады ў Мінску.
Што стала прычынай пяцігадовага перапынку ў канцэртнай дзейнасці “У нескладовага”? Каго з вядомых спевакоў здолеў прыцягнуць Раман Арлоў да працы над новай праграмай? Ці стане канцэрт 1 лютага вяртаннем гурта да сталай канцэртнай дзейнасці?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвалі ўдзельнікі гурта “У нескладовае” Раман Арлоў, Кацярына Поцюс і Кірыл Шэвандо.
Удзельнікі гурта “У нескладовае” Раман Арлоў, Кацярына Поцюс і Кірыл Шэвандо на Еўрарадыё.
Слухаць ці запампаваць падкаст эфіру ніжэй.