Вясковую доктарку будуць судзіць за хабар у Лідскім раёне

Стэтаскоп / pixabay.com

Стэтаскоп / pixabay.com

Вясковую доктарку з Лідскага раёна, жанчыну 62-х гадоў, абвінавачваюць у атрыманні хабару. Яе будуць судзіць, справа ўжо перададзеная ў суд. Пра гэта паведамляе пракуратура Гродзенскай вобласці.

Паводле матэрыялаў справы, доктарка за ўзнагароджанне выпісвала бальнічныя. Следчыя налічылі пяць такіх эпізодаў за паўтара года. Агульная сума ўзнагароджання, паводле іх звестак, склала больш за 200 рублёў. Да суда жанчыну пакінулі на волі — яна пад падпіскай аб нявыездзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі