Вясной у Беларусі школьнікаў агітавалі ехаць вучыцца ў Рыльск у Курскай вобласці
Рыльск цяпер у прыфрантавой зоне
Сёлета ў Бялынічах у Магілёўскай вобласці школьнікаў агітавалі ехаць вучыцца ў Рыльск у Курскай вобласці РФ. Цяпер у гэтым рэгіёне ідуць баі, гучаць прапановы аб эвакуацыі гэтага горада.
У траўні ў Беларусь прыязджалі прадстаўнікі Рыльскага авіяцыйнага тэхнічнага каледжа, якія ў Бялынічах сустракаліся з вучнямі старэйшых класаў СШ №1 і з іх бацькамі. І кіраўніца аддзела адукацыі Бялыніцкага райвыканкама Жанна Звягіна паспрыяла арганізацыі гэтай сустрэчы. Нягледзячы на тое, што ўжо тады было відавочна: Курская вобласць мяжуе з Сумскай вобласцю Украіны, а Рыльскі раён — памежны. Беларуская чыноўніца чамусьці да гэтага была абыякавая. Невядома, ці ўдалося расіянам "завербаваць" кагосьці з беларускай моладзі, як невядома, ці будзе працаваць каледж у прыфрантавой зоне.
Магчыма, што ў траўні прадстаўнікі Рыльскага авіяцыйнага тэхнічнага каледжа праводзілі сустрэчы і ў іншых гарадах РБ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.