У Бялынічах школьнікаў агітавалі ехаць вучыцца ў памежны з Украінай раён РФ

Расійскія агітатары ў Бялынічах

Расійскія агітатары ў Бялынічах / zara.by

У Бялынічах школьнікаў агітавалі ехаць вучыцца ў Расію. У Беларусь прыязджалі прадстаўнікі Рыльскага авіяцыйнага тэхнічнага каледжа. Яны сустракаліся з вучнямі старэйшых класаў СШ №1 і з іх бацькамі.

Раённая газета піша, што дырэктар каледжа Андрэй Лісман расказаў пра сваю ўстанову адукацыі, пра горад Рыльск. Выступала і кіраўніца аддзела адукацыі Бялыніцкага райвыканкама Жанна Звягіна. Але ніхто не звярнуў увагу на той факт, што Курская вобласць мяжуе з Сумскай вобласцю Украіны. А там бываюць і абстрэлы, і атакі беспілотнікаў, не выключаецца і ўварванне расійскіх войскаў. А побач — Харкаўская вобласць, у якой ідуць баі.

Рыльскі раён — памежны. І туды агітуюць ехаць беларускую моладзь.

У Бялынічах школьнікаў агітавалі ехаць вучыцца ў памежны з Украінай раён РФ
У Бялынічах школьнікаў агітавалі ехаць вучыцца ў памежны з Украінай раён РФ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі