Украіне трэба мабілізаваць 500 тысяч чалавек — дэпутат Вярхоўнай Рады

Сколько подпадут под мобилизацию в Украине

Салдаты УСУ / Getty Images

Украіне трэба мабілізаваць 500 тысяч чалавек. Пра гэта заявіў сакратар камітэту Вярхоўнай Рады па нацыянальнай бяспецы Раман Касценка.

Пасля зменаў у заканадаўстве гэтай вясной тэмпы мабілізацыі выраслі, але ў верасні ізноў пайшлі на спад, адзначае дэпутат. Ён адзначае, што колькасць салдат не адпавядае патрэбам арміі Украіны.

"Улічваючы тыя лічбы, якія ёсць, і ўлічваючы, якія нам трэба папаўненне, я ўсё ж такі больш згаджаюся з ім (з былым галоўнакамандуючым Залужным) і лічу, што такая лічба (500 тысяч) больш актуальная, чым тое, колькі мы набіраем”, — сказаў дэпутат, яго цытуе Hromadske.

Украінскія ўлады пры зніжэнні ўзросту мабілізацыі сёлета планавалі, што УСУ атрымае каля 200 тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі