Вязню гродзенскай турмы не дазволілі даслаць паштоўку на польскай мове

Гродзенская турма / grodno.in
Гродзенская турма / grodno.in

Аднаму з вязняў гродзенскай турмы не дазволілі даслаць святочную паштоўку з віншаваннямі па-польску на Нараджэнне Хрыстова, пішуць праваабаронцы. Таксама вязням не даходзяць лісты з Польшчы.

Раней палітвязень Анджэй Пачобут таксама паведамляў, што яму не даходзілі лісты ад сына на польскай мове.

У беларускіх месцах зняволення складанасці з усімі мовамі, акрамя рускай. Так, палітвязню Анатолю Латушку "настойліва рэкамендавалі" не пісаць лісты па-беларуску, бо цэнзар не вывучала беларускую мову і не разумее яе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі