Выбралі найлепшы гол беларускага футбольнага чэмпіянату 2023 года
Дзмітрый Гірс
Па выніках галасавання спартыўных журналістаў краіны выбралі найлепшы гол беларускага футбольнага чэмпіянату 2023 года. Яго аўтарам з'яўляецца паўабаронца "Слуцка" Дзмітрый Гірс. Ён забіў яго ў матчы супраць наваполацкага "Нафтана". Гірс стаў аўтарам сольнага праходу са сваёй паловы поля і трапнага ўдару.
Дзмітрыю Гірсу 26 гадоў. У мінулым сезоне ў 24 матчах ён забіў 4 галы. Сёлета ён шукае новы клуб.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.