Выбух каля ФСБ у Архангельску ўчыніў 17-гадовы юнак, які загінуў

Выбух каля ФСБ у Архангельску ўчыніў 17-гадовы юнак, які загінуў

Малады чалавек, які ўчыніў выбух каля будынка ФСБ у Архангельску, загінуў падчас інцыдэнту. Тры супрацоўнікі спецслужбы атрымалі раненні, перадае Бі-Бі-Сі. Паводле папярэдніх звестак, выбуховае прыстасаванне выбухнула ў руках юнака. 

Інцыдэнт кваліфікаваны як тэракт. Па ім пачалі крымінальную справу.

Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне адбылося каля 9-й гадзіны раніцы. 

"Паводле папярэдняй інфармацыі, асоба, якая ўвайшла ў будынак, дастала з сумкі неўсталяваны прадмет, які праз нейкі час выбухнуў у яго ў руках, у выніку чаго ён атрымаў раненні, несумяшчальныя з жыццём", - сказана ў паведамленні Нацыянальнага антытэрарстычнага камітэта Расіі.

Следчы камітэт высветліў асобу юнака, які ўчыніў выбух. Аднак афіцыйна яго імя не паведамляецца. 

Тым часам расійскія СМІ пішуць, што зранку 31 кастрычніка анархіст пад нікам Валяр'ян Паноў напісаў у Telegram, што збіраецца зладзіць выбух у будынку ФСБ. 

Znak.com абнародаваў фота з меркаваным падрыўніком. Аднак на здымак трапілі два чалавекі, і невядома, каторы з іх прынёс выбуховае прыстасаванне. 

Выбух каля ФСБ у Архангельску ўчыніў 17-гадовы юнак, які загінуў
Запіс у тэлеграм-канале

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі