Выкладчык патрабаваў ад пінскай міліцыі вярнуць "пазычаныя" 52 тысячы рублёў

Пінчук сам дапамог махлярам кантраляваць яго дзеянні / pixabay.com
Пінчук сам дапамог махлярам кантраляваць яго дзеянні / pixabay.com

65-гадовы выкладчык патрабаваў ад пінскай міліцыі вярнуць яму 52,8 тысячы рублёў. Раней махляры пераканалі яго, што ён удзельнічае ў аперацыі сілавікоў "па выкрыцці карумпаваных банкіраў, якія ашукваюць грамадзян". Яны звязаліся з мужчынам праз Viber, пераканалі на працягу трох дзён у трох розных банках узяць крэдыты. Грошы ён перавёў на банкаўскі рахунак махляроў. Яго дзеянні яны кантралявалі праз праграму, якія выкладчык на іх просьбу ўсталяваў на свой мабільны тэлефон, піша brest.mvd.gov.by.

Калі махляры перасталі выходзіць на сувязь, жыхар Пінска яшчэ нейкі час працягваў верыць, што кантактаваў з сапраўднымі супрацоўнікамі міліцыі і Следчага камітэта. Але ў выніку звярнуўся ў мясцовую міліцыю. У Пінскім ГАУС кажуць, што гэта не адзінкавы падобны выпадак дзейнасці невядомых махляроў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі