У Беларусі затрымалі махляроў, якія калечылі сябе дзеля страхавых выплат

У падазраваных канфіскавалі малаткі і ін'екцыі абязбольвання

У падазраваных канфіскавалі малаткі і ін'екцыі абязбольвання / @pressmvd

У Магілёўскай вобласці з АМАПам затрымалі 9 чалавек, якіх падазраюць у махлярстве са страхавымі выплатамі. Групай кіраваў 36-гадовы жыхар вобласці. Фігурантамі гэтай крымінальнай справы таксама зрабіліся яго сваякі і знаёмыя ва ўзросце ад 28 да 50 гадоў. Яны заключалі дамовы добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў, а затым ўводзілі абязбольванне і траўмавалі сябе — пашкоджвалі пальцы рук і ног. Надзвычайнае здарэнне ладзілі ў розных месцах — і дома, і на лецішчы.

Затым пацярпелыя ішлі да медыкаў, атрымлівалі пацвярджальныя дакументы, а з імі ўжо накіроўваліся ў страхавую па выплаты. Атрыманыя грошы трацілі на будаўніцтва і куплю жылля, транспарту, а таксама давалі знаёмым у доўг пад працэнты, расказалі ў МУС. За два гады група здолела атрымаць такім чынам ад страхавых кампаній больш за 550 тысяч рублёў.

Пры ператрусе дома ў фігурантаў знайшлі і канфіскавалі малаткі і шпрыцы з ін'екцыямі абязбольвання, а таксама грошы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі