Вынікі лёсавання Лігі нацый: беларусам зноў давядзецца гуляць з Люксембургам

Вынікі лёсавання Лігі нацый: беларусам зноў давядзецца гуляць з Люксембургам

У сераду, 24 студзеня, прайшло лёсаванне новага турніру УЕФА — Лігі нацый. Як вядома, футбольная зборная Беларусі трапіла ў самую слабую лігу D. Цяпер стаў вядомы і склад 2-й групы: Беларусь, Люксембург, Малдова і Сан-Марына. Люксембург — вельмі нязручны сапернік для беларускіх футбалістаў, якому яны прайгравалі і на сваім полі, і ў гасцях. У апошнім адборы на чэмпіянат свету беларусы змаглі ўзяць у двух матчах толькі 1 ачко і занялі апошняе месца ў групе, прапусцілі наперад Люксембург.

Склад іншых груп лігі D наступны: першая — Грузія, Латвія, Казахстан, Андора; трэцяя — Азербайджан, Фарэрскія астравы, Мальта, Косава; чацвёртая — Македонія, Арменія, Ліхтэнштэйн, Гібралтар. Матчы пройдуць 6-8 і 9-11 верасня, 11-13 і 14-16 кастрычніка, 15-17 і 18-20 лістапада 2018 года. Пераможцы чатырох груп разыграюць адну пуцёўку ў фінал чэмпіянату Еўропы.

Вынікі лёсавання Лігі нацый: беларусам зноў давядзецца гуляць з Люксембургам

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі