Выставу пра жанчын пуцінскіх "герояў" прывезлі ў Гродна

Расійская фотавыстава / "Рускі дом" у Гродне
У Рускім доме ў Гродне зладзілі фотавыставу пра жонак, маці і сясцёр расійскіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічаюць у захопніцкай вайне ва Украіне.
Выставу прывезлі з расійскага Бранска, піша "Наша Ніва". На ёй паказаныя фотапартрэты 38 жыхарак Бранскай вобласці, якія маюць вайскоўцаў у сваяках.
Фотапартрэты суправаджаюцца пафаснымі тэкстамі з "пранікнёнымі жаночымі гісторыямі". на ўсіх фатаздымках абавязкова прысутнічае вайсковы кіцель.
Як адзначае выданне, такія фотавыставы працуюць у розных гарадах Расіі. Цяпер іх сталі вазіць і ў Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.