Вызначыліся ўсе ўдзельнікі 1/8 фіналу футбольнага Еўра-2020
Вызначыліся ўсе ўдзельнікі 1/8 фіналу футбольнага Еўра-2020. З нашых суседзяў барацьбу працягваюць толькі ўкраінцы.
26 чэрвеня сустрэнуцца Уэльс — Данія, Італія — Аўстрыя.
27 чэрвеня адбудуцца яшчэ два матчы: Нідэрланды — Чэхія, Бельгія — Партугалія.
28 чэрвеня згуляюць Іспанія — Харватыя, Францыя — Швейцарыя.
29 чэрвеня сустрэнуцца Англія — Германія, Швецыя — Украіна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.