Вызвалены гулец зборнай Беларусі Уладзіслаў Белавусаў і яго брат Андрэй
Уладзіслаў Белавусаў / twitter.com/_belousov10
Вызвалены гулец зборнай Беларусі па хакеі на траве Уладзіслаў Белавусаў і яго брат Андрэй, экс-гулец маладзёжнай зборнай. Пра гэта стала вядома 20 кастрычніка, паведамляе "Трыбуна". Іх затрымлівалі за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе. Абодва хлопцы — тыктокеры-мільённікі.
Пра затрыманне Уладзіслава Белавусава стала вядома 4 кастрычніка, пра затрыманне Андрэя Белавусава — праз тыдзень. Міліцыя запісала з імі "пакаяльныя" відэаролікі (Улада нават паставілі на калені). Была пагроза, што Уладзіславу пагражае крымінальная справа, але, магчыма, усё скончылася адміністрацыйным арыштам.
Таксама затрымлівалі і сябра Белавусавых Дзяніса Хатылёва, гульца нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі на траве. Яго "віна" была ў тым, што ў 2020-м ён назіраў за пратэстамі ў Мінску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.