Wizz Air часова прыпыняе палёты ў Кішынёў

Wizz Air часова прыпыняе палёты ў сталіцу Малдовы / pixabay.com
Wizz Air часова прыпыняе палёты ў сталіцу Малдовы / pixabay.com

Венгерскі лаўкостар Wizz Air з 14 сакавіка часова прыпыняе палёты Кішынёў, гаворыцца ў прэс-рэлізе, які кампанія разаслала ў СМІ. Гэтыя звесткі пацвердзілі і ва ўпраўленні грамадзянскай авіяцыі Малдовы.

Прычынай такога рашэння ў Wizz Air назвалі клопат пра бяспеку на фоне апошніх падзей у Малдове, а таксама "высокую, але не непазбежную рызыку ў паветранай прасторы" гэтай краіны.

Падчас вайны, якую Расія развязала супраць Украіны, урад Малдовы паведамляў, што праз яе паветраную прастору мінімум двойчы праляталі расіякія ракеты. На пачатку лютага ўлады Украіны і Малдовы не выключалі, што Расія распрацавала план па дэстабілізацыі сітуацыі ў Малдове. Крэмль гэта абвяргаў.

27 лютага стала вядома, што ўкраінскія войскі вылучылі вайсковыя часці, каб супраць стаяць магчымай агрэсіі з боку непрызнанага Прыднястроўя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі