Ядзерная зброя ў Беларусі: дамова ці аплявуха? Стрым з Турарбекавай
Роза Турарбекава / Еўрарадыё
Пуцін сабраўся прывезці ў Беларусь расійскую ядзерную зброю, заявіўшы, што для яе захоўвання будуецца адмысловае сховішча недалёка ад Баранавічаў. Лукашэнка навіну пакуль не каментуе, а займаецца сваёй любімай справай — звальняе адных і прызначае іншых чыноўнікаў. Затое прапаганда не сунімаецца і распавядае, якой вялікай стане Беларусь, вярнуўшы статус ядзернай краіны і як будуць "плавіцца" Варшава і Вільня. Праўда, забываецца дадаць, што будзе з беларусамі, калі прыляціць "адказачка".
Ці можна сказаць, што Пуцін падсунуў Лукашэнку "свінню", размяшчаючы ў Беларусі свае ядзерныя боегалоўкі, ці гэта ўзамнае рашэнне? Што выратуе беларусаў ад магчымага ўдару ў адказ? Ці зможа Расія сапраўды выкарыстаць ядзерную зброю, ці гэта проста "пужалкі" для Захада? Чаму свет перастаў баяцца ядзернай зброі?
Абмяркоўваем апошнія падзеі ў штотыднёвым стрыме з гісторыкам, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.