"Ядзерны шчыт": расійскае войска прыкрываецца Запарожскай АЭС, атакуючы Украіну

Расійскі вайсковец на фоне Запарожскай АЭС / AFP
Расійскі вайсковец на фоне Запарожскай АЭС / AFP

Расійскія войскі абстрэльваюць украінцаў з тэрыторыі Запарожскай АЭС. Гэта тармозіць прасоўванне ўкраінскіх войскаў на поўдні і стварае пагрозу ядзернай катастрофы. Расія ж заяўляе, што ніякай шкоды бяспецы станцыі не наносіць.

Еўрарадыё даведалася, што адбываецца вакол ЗАЭС.
 

Адказ агнём і міжнароднае асуджэнне

Расія зладзіла вайсковую базу на тэрыторыі ЗАЭС і вакол яе. Адтуль артылерыя атакуе ўкраінцаў у Нікапалі і іншых месцах, ставячы УСУ ў цяжкае становішча, адзначае амерыканскі Інстытут вывучэння вайны.

“Ядерный щит”: российская армия прикрывается Запорожской АЭС, атакуя Украину
ЗАЭС і Нікапаль падзяляе Дняпро / скрыншот Еўрарадыё

Альбо Украіна адкажа агнём, рызыкуючы міжнародным асуджэннем і ядзерным інцыдэнтам (што ўкраінскія сілы наўрад ці зробяць), альбо ўкраінскія сілы дазваляюць расійскім сілам працягваць абстрэл украінскіх пазіцый з эфектыўнай "бяспечнай зоны".

Акупаваны Энергадар, дзе знаходзіцца АЭС, расіяне самі абстралялі ракетамі, каб абвінаваціць украінскія войскі ў нападзе на ядзерны аб'ект, пішуць аналітыкі.
 

Заклапочанасць і правакацыі

На думку кіраўніка МАГАТЭ Рафаэля Гросі, Запарожская АЭС выйшла з-пад кантролю.

На станцыі былі парушаныя ўсе прынцыпы ядзернай бяспекі. На карту пастаўленыя вельмі сур'ёзныя і небяспечныя рэчы.

Ён таксама заклікаў Расію і Украіну як мага хутчэй дазволіць групе экспертаў МАГАТЭ наведаць ЗАЭС, каб унікнуць ядзернай аварыі.

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен на канферэнцыі па разглядзе дзеяння Дамовы аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі абвінаваціў Расію ў выкарыстанні АЭС у якасці вайсковай базы.

Гэта выводзіць уяўленне пра "жывы шчыт" на зусім іншы, жахлівы ўзровень, — бядуе Блінкен.

Расія з усімі абвінавачаннямі не згодная.

Дзеянні расійскіх вайскоўцаў не наносяць ніякай шкоды бяспецы АЭС ва Украіне,заявіў намеснік дырэктара Дэпартамента па пытаннях нераспаўсюджвання і кантролю над узбраеннямі МЗС РФ Ігар Вішнявецкі.

А акупацыйныя ўлады Запарожскай вобласці чакаюць, калі МАГАТЭ абвесціць пра дату візіту на АЭС. Там яны збіраюцца паказаць міжнароднай місіі "задакументаваныя пацверджанні фактаў абстрэлаў Запарожскай АЭС у Энергадары з боку Узброеных сіл Украіны", паведамляе ТАСС.

Еўрарадыё пісала, што пашкоджанне ЗАЭС можа прывесці да катастрофы не толькі для Украіны, але і для Беларусі, Расіі і Еўропы.
 

У якім стане Запарожская АЭС?

“Ядерный щит”: российская армия прикрывается Запорожской АЭС, атакуя Украину
Запарожская АЭС / Энергаатам

Апошнюю справаздачу па Запарожскай АЭС МАГАТЭ дало 22 ліпеня. На той момант да сеткі былі падключаныя тры з шасці рэактары на ЗАЭС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі