Ягор Шаранговіч закінуў чацвёртую шайбу за "Калгары"
Ягор Шаранговіч вызначыўся, калі яго каманда была ў меншасці
Ягор Шаранговіч закінуў чацвёртую шайбу за "Калгары". У матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ яго каманда ў гасцях прайграла "Нэшвілу" — 2:4 (1:2, 0:0, 1:2). Беларускі хакеіст вызначыўся на 60-й хвіліне, калі "Калгары" быў у меншасці.
Шаранговіч згуляў у гэтым сезоне 19 матчаў, набраў 7 (4+3) ачкоў.
Yegor! pic.twitter.com/pkLjvv98NK
— Calgary Flames (@NHLFlames) November 23, 2023
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.