Як Лукашэнка прыводзіў да прысягі суддзю Алу Бадак (відэа)

Як Лукашэнка прыводзіў да прысягі суддзю Алу Бадак (відэа)

14 траўня Аляксандр Лукашэнка прыводзіў да прысягі суддзю Канстытуцыйнага суда Алу Бадак. Пасля прачытання тэксту прысягі яна атрымала пасведчанне суддзі Канстытуцыйнага суда і падарункавы асобнік Канстытуцыі Беларусі. Лукашэнка пажадаў Бадак прафесійных поспехаў, згадаў пра яе вялікі досвед працы на дзяржаўнай службе. Як інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, на цырымоніі прысутнічалі кіраўнікі парламента, Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў.

Але Бадак 51 год, яна — ураджэнка ўкраінскага горада Роўна. Скончыла БДУ і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт. Была намеснікам міністра юстыцыі, кіравала пастаяннай камісіяй Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве. Суддзёй Канстытуцыйнага суда Бадак прызначана ў лютым 2019-га.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі