Як у Грэцыі запальвалі агонь летняй Алімпіяды
12 сакавіка ў Грэцыі ў Алімпіі запалілі агонь летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года. З-за сітуацыі з каранавірусам цырымонія прайшла без гледачоў. З афіцыйных асоб у ёй паўдзельнічалі прэзідэнт Грэцыі Пракопіс Паўлопулас і кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах.
Агонь запалілі з дапамогай спецыяльнага люстэрка. Пачалася эстафета алімпійскага агня, якая працягнецца ў Грэцыі тыдзень. У Японію паходню прывязуць 26 сакавіка. Алімпіяда мусіць стартаваць у Токіа 24 ліпеня. Праўда, ніхто сёння не можа спрагназаваць, якая будзе сітуацыя з каранавірусам і як яна паўплывае на правядзенне буйнога спартыўнага мерапрыемства.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.