Ярашук: Прымусовая праца ў Беларусі — пагроза для ўсёй Еўропы

Нагадаем, што той звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з заклікам адмяніць сумна вядомы дэкрэт №9, які забараняе звальняцца работнікам дрэваапрацоўчай прамысловасці. Шмакаў прыгразіў беларускім уладам міжнароднымі санкцыямі.

Кіраўнік прафсаюзаў Расіі пагражае афіцыйнаму Мінску міжнароднымі санкцыямі

Аляксандр Ярашук кажа, што да гэтага звароту трэба ставіцца вельмі сур'ёзна:

Ярашук: "Еўрапейскі прафсаюзы рух і расійскі прафсаюзны рух разглядаюць увядзенне прымусовай працы ў Беларусі не толькі як пагрозу для працаўнікоў Беларусі, але і як пагрозу для працаўнікоў у рэгіёне, і найперш у Расіі. І як пагрозу наогул на нашым кантыненце! дастаткова толькі ў адным месцы з'явіцца падобным рэчам — і яны могуць стаць спакусай для іншых краін".

Разам з тым, прафсаюзны лідар адзначае, што на прадпрыемствах дрэваапрацоўкі дзейнічаюць толькі афіцыйныя прафсаюзы.

Ярашук: "Мы ўсведамляем ўсю пагрозу для ўсіх працоўных краіны ад увядзення такога дэкрэту, хай ён наўпрост нас і не тычыцца. Але весці размову, што мы маем на ўвазе нейкія страйкі таму, што на прадпрыемствах дрэваапрацоўкі, дзе функцыянуюць выключна арганізацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі... Напэўна, гэта было б не зусім лагічна".

Фота — bkdp.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі