Яраслаў Раманчук афіцыйна вылучаны кандыдатам у прэзідэнты ад АГП
Палітрада Аб’яднанай грамадзянскай партыі прыняла рашэнне вылучыць намесніка старшыні арганізацыі, эканаміста Яраслава Раманчука кандыдатам у прэзідэнты Беларусі. 31 траўня ў гатэлі "Еўропа" адбылася прэзентацыя кандыдата, паведамляе сайт газеты "Наша Ніва". У выпадку перамогі Раманчука прэм’ер-міністрам будзе прызначаны старшыня партыі Анатоль Лябедзька. Ён асабіста зазначыў, што большасць кандыдатаў у прэзідэнты заўжды падобныя адзін да аднаго. І ён бы таксама быў падобны да іх. А вось Раманчук, на яго думку, мае ні з кім не параўнальнае аблічча.
Праграма, з якой Раманчук пойдзе на выбары, называецца "Мільён новых рабочых месцаў для Беларусі". Кандыдат збіраецца абаперціся на індывідуальных прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу, а таксама замежных інвестараў.
Еўрарадыё першым паведаміла некаторыя дэталі вылучэння Раманчука кандыдатам у прэзідэнты ад АГП. У каманду Раманчука ўвайшлі: Анатоль Лябедзька, Станіслаў Багданкевіч, Леанід Заіка, Аляксандр Сасноў, Васіль Шлындзікаў, Міхаіл Чыгір, Леў Марголін (кіраўнік штабу), Васіль Старавойтаў, Зінаіда Бандарэнка, Сяргей Альфер, Марат Афанасьеў, Анатоль Паўлаў, Віктар Чайчыц, Ігар Шынкарык, Валянціна Палевікова.