YouTube выдаліў антываенны эпізод "Масяні"
Антываенны эпізод пра Масяню больш недаступны на YouTube
Відэахостынг YouTube выдаліў антываенны эпізод "Масяні", пра гэта распавёў аўтар праекта Алег Куваеў. Прычынай стала нібыта парушэнне аўтарскіх правоў.
"Нехта "Собалеў" паскардзіўся на мой мульт (апошні эпізод 162. Санкт-Марыубург) паскардзіўся на капірайт, маўляў карцінка Ісакія змаляваная з яго асабістай фатаграфіі", — распавядае Куваеў.
Ён прызнаецца, што сапраўды выкарыстаў фатаграфіі — "а як інакш намаляваць? Па памяці? Парушэнняў у гэтым няма". Пры гэтым ён прайграў франтальны выгляд Ісакіеўскага сабора. І пры жаданні на яго сапраўды таксама мог бы паскардзіцца любы турыст, які калі-небудзь фатаграфаваў гэтую піцерскую славутасць, лічыць Куваеў.
"Аднак YouTube прама настолькі спалохаўся нейкага там "Собалева", што мульт з 4 мільёнамі праглядаў проста наогул выдаліў! Не заблакаваў, ні часова перакрыў доступ... А НАОГУЛ ВЫДАЛІЎ! Ютуб, ты чаго зусім зглузду з'ехаў???"— цікавіцца мультыплікатар.
Раней у інтэрв'ю выданню "Медуза" Куваеў казаў, што гэты эпізод ён хацеў адрасаваць людзям, якія падтрымлівае вайну. Прызнаўся, што не разумее іх.
"Нават дыктатара можна зразумець, ён думае сябе імператарам, заваёўвае тэрыторыі — як бы гістарычная логіка ў гэтым ёсць. Мабыць, ён жыве ў сярэдніх стагоддзях. Мне незразумелыя людзі, якія падтрымліваюць яго, глядзяць усе гэтыя перадачы па тэлевізары, потым пішуць вельмі жорсткія словы ў інтэрнэце, вельмі бесчалавечныя. Мне хацелася нагадаць ім аб чалавечнасці", — казаў мультыплікатар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.