Юлія Слуцкая: Наша вызваленне не мае ніякага дачынення да Васкрасенскага

Юлія Слуцкая: Наша вызваленне не мае ніякага дачынення да Васкрасенскага

Вызваленне супрацоўнікаў Press Club Belarus ніяк не звязана з Юрыем Васкрасенскім. Пра гэта Еўрарадыё распавяла яго заснавальніца Юлія Слуцкая. Паводле яе слоў, яна, а таксама супрацоўнікі ўстановы Пётр Слуцкі, Сяргей Альшэўскі і Ала Шарко вызваленыя ад крымінальнай адказнасці ў сувязі з "добраахвотным вяртаннем нанесенай шкоды" (арт. 88-1 КК). Перад тым — яшчэ напачатку лета — да яе прыйшлі з просьбай падпісаць паперу пра памілаванне. Юлія Слуцкая кажа, што гэта было няпростым рашэннем, але яна пагадзілася — і папрасіла іншых супрацоўнікаў "Прэс-клуба" зрабіць тое самае.

На ліст ад Юрыя Васкрасенскага з просьбай звярнуцца па памілаванне праз яго, які прыйшоў прыкладна за два тыдні да "Вялікай размовы з Аляксандрам Лукашэнкам", Юлія Слуцкая не адказвала.

Слуцкая кажа, што яны прызналі, што плацілі падаткі і былі ўпэўнены, што нічога не парушалі. "Але калі следства лічыць, што тут ёсць парушэнні, мы гатовы прызнаць віну і кампенсаваць страты, — распавядае яна. — Пасля гэтага мы пісалі прашэнне аб памілаванні".

За кратамі засталіся Ксенія Луцкіна і Дзяніс Сакалоўскі. Па словах Юліі Слуцкай, на допытах яна казала, што яны не маюць ніякага дачынення да дзейнасці "Прэс-клуба". "Не ведаю, ці прапаноўвалі ёй [Луцкінай] напісаць прашэнне, гаворыць Слуцкая. — Мне вядома што цяпер ёй выстаўлена новае абвінавачванне па іншым артыкуле".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі