Юрый Пунтус стаў галоўным трэнерам ФК "Белшына"

Юрый Пунтус стаў галоўным трэнерам ФК "Белшына"

Юрый Пунтус стаў галоўным трэнерам ФК "Белшына" (Бабруйск). У Instagram клуба з'явілася фота Пунтуса і наступны тэкст: "Афіцыйна. Юрый Пунтус — галоўны трэнер!!! Вітаем у нашым клубе!".

Каманда выступае ў першай лізе чэмпіянату Беларусі. Летась амаль да канца сезону яе трэніраваў Георгій Кандрацьеў. "Белшына" не здолела прабіцца ў эліту, заняла толькі трэцяе месца.

Пунтусу 58 гадоў. Ён быў футбалістам, але ў 1987-м скончыў кар'еру гульца з-за траўмы. Трэнерам стаў у сярэдзіне 1990-х, восем гадоў працаваў з БАТЭ (1996 — 2004). Пасля былі МТЗ-РІПА, брэсцкае "Дынама", "Смалявічы-СТІ" і мазырская "Славія" (да 2017-га). Юрый Пунтус быў галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі (у 2006-2007 гадах).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі