Юрый Стыльскі заспяваў Nirvana (відэа)

Лідар брэсцкага панк-гурта “Дай Дарогу!Юрый Стыльскі завітаў у студыю Еўрарадыё напярэдадні мінскага сольнага выступу на канцэрце памяці Курта Кабэйна. Музыка даў вялікае інтэрв’ю пра сённяшняе жыццё гурта, яго планы ды сваё месца ў музыцы. Пра ўсё гэта вы можаце пачуць у пятнічным вечаровым эфіры Еўрарадыё, ці неўзабаве пачытаць на нашым сайце.


На развітанне, у якасці затравачкі Юрый выканаў кавалак “Polly” гурта Nirvana, якую сярод іншага сёння (22 красавіка) будзе граць і ў мінскім клубе “Піраты”.


Апроч лідара “Дай Дарогу!” ў “Традыцыйным фестывалі памяці Курта Кабэйна” ўдзел возьмуць Яўген Змушка (“МутнаеВока”), Фёдар Жывалеўскі (“Голая Манашка”), Алесь Лютыч (:B:N:), Юры Лакціёнаў і Яўген Капітанаў (Pet Nihil) ды Hummuskiss (acoustic cover-duo Валерыі Валадзько (Harotnica) і Рамана Сухоцкага (Avias).


Пачатак канцэрта ў 18:00. Квіткі каштуюць 70-120 тысяч. Даведкі: (29)6490888, (29)8517706.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі