З 18 ліпеня "паўчы" з нікацінам змогуць купляць толькі паўналетнія
"Паўчы" — нетытунёвыя вырабы з нікатынам / maxim-nm.livejournal.com
Сёння "паўчы" з нікатынам змогуць купляць толькі паўналетнія. Пастанова Савета Міністраў пра абмежаванні на продаж нетытунёвых вырабаў з нікатынам ўступае ў сілу з 18 ліпеня.
Акрамя забароны на продаж непаўналетнім, ёсць і іншыя абмежаванні. Зараз "паўчы" і іншыя вырабы з нікатынам, але без тытуню — нельга прадаваць на рынках, праз інтэрнэт, або метадам самаабслугоўвання. Забаронены продаж у форме разноснага гандлю — з выкарыстаннем перасоўных сродкаў: гандлёвых аўтаматаў, калясак, латкоў, кошыкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.