З Беларусі дэпартавалі расіяніна, які спрабаваў сарваць прэс-канферэнцыю

З Беларусі дэпартавалі расіяніна, які спрабаваў сарваць прэс-канферэнцыю

З Беларусі дэпартавалі расіяніна, які спрабаваў сарваць у Мінску прэс-канферэнцыю спецпрадстаўніка АБСЕ у трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванню сітуацыі на Данбасе Марціна Сайдзіка. Здарэнне адбылося ўвечары 15 лютага ў "Прэзідэнт-гатэлі". У момант выхаду Сайдзіка да журналістаў чацвёра актывістаў незарэгістраванай нацыяналістычнай партыі "Іншая Расія" пачалі выкрыкваць лозунгі і раскідваць лістоўкі. Прэс-канферэнцыя прайшла пазней. Аднаго з удзельнікаў акцыі, грамадзяніна Расіі Цімафея Ермакова, затрымалі і асудзілі на 5 сутак адміністрацыйнага арышту (за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў). МЗС Беларусі назваў гэтае здарэнне правакацыяй.

Ермакоў адсядзеў пяць сутак. Калі тэрмін пакарання скончыўся, яго адправілі на радзіму, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на МУС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі