З Беларусі ў Казахстан вывезлі падазраванага ва ўдзеле ў "масавых беспарадках"
Пасля масавых беспарадкаў лютага 2020-га / vlast.kz
З Беларусі ў Казахстан экстрадавалі падазраванага ва ўдзеле ў "масавых беспарадках", піша vlast.kz. Ён быў у міжнародным вышуку тры гады. На радзіме мужчыне пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.
Масавыя беспарадкі адбыліся ў Кардайскім раёне Жамбылскай вобласці Казахстана ў лютым 2020 года. У іх удзельнічала каля тысячы чалавек. Загінулі 11 чалавек. Сярод 160 пацярпелых былі 20 паліцэйскіх. Згарэла каля сотні аўтамабіляў, былі разбураны амаль дзве сотні дамоў і прадпрыемстваў. Паводле афіцыйнай версіі, прычынай выступленняў стаў канфлікт паміж крымінальнымі групамі за кантроль над нелегальным бізнесам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.