З Беларусі ўцёк следчы па асабліва важных справах з Лунінца — "Медыя-Палессе"

Сяргей Пахолак / Сергей Пахолак / media-polesye.by

Сяргей Пахолак / media-polesye.by

З Беларусі спешна выехаў 45-гадовы следчы па асабліва важных справах з Лунінца Сяргей Пахолак, піша "Медыя-Палессе".

Як даведаліся журналісты, прычын уцёкаў некалькі. Па-першае, жонка следчага трапіла пад крымінальны пераслед. Яна працавала спецыялістам інжынерна-аэрадромнай службы вайсковай часці 65408, дзе базуецца расійская авіятэхніка. Жанчыну затрымалі за перадачу даных сястры, жыхарцы ЗША. Па-другое, падчас праверкі выявіліся агрэхі ў працы і самога Пахолка.

Малодшы сын следчага напісаў аднакласнікам, што ў гімназію больш не вернецца.

Следчым Пахолак працаваў з 2013 года. У 2020-м пасля адной з публікацый "Медыя-Палессе", якая не спадабалася Пахолку, ён пагражаў рэдактару закрыццём партала, а яго жонка выказвала свой гнеў у каментарах у сацсетках.

Дарэчы, нядаўна сышоў у адстаўку начальнік Лунінецкага раённага аддзела Следчага камітэта Андрэй Лукашэвіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі