З Беларусі змог з'ехаць былы палітвязень Сяргей Пятрухін

Сяргей Пятрухін

Сяргей Пятрухін / t.me/stryzhak/

З Беларусі змог з'ехаць былы палітвязень Сяргей Пятрухін. Эвакуацыя блогера была "складанай, доўгай і напружанай", піша сузаснавальнік і кіраўнік дабрачыннага фонду BYSOL, праваабаронца Андрэй Стрыжак.

Пятрухін "пачынае жыццё на новым месцы", для яго збіраюць дапамогу.

Сяргей Пятрухін — блогер з Брэста. У 2020-м ён, як і блогер Аляксандр Кабанаў, падтрымалі Сяргея Ціханоўскага, удзельнічалі ў ягонай выбарчай кампаніі. Пятрухіна затрымалі ў чэрвені 2020 года. У красавіку 2021-га ён і Кабанаў у Магілёве былі асуджаны на тры гады калоніі агульнага рэжыму (прызналі вінаватымі ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак", у "абразе прадстаўніка ўлады", Пятрухіна яшчэ і ў "абразе суддзі"). Беларускія праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі. На волю яны выйшлі ў канцы 2022 года. Неўзабаве Аляксандр Кабанаў выехаў з Беларусі, Сяргей Пятрухін заставаўся на радзіме. 

"Аднак я бачыў, што хмары згушчаюцца, і праз страх зноў быць арыштаваным і атрымаць тэрмін, я вырашыў з'язджаць, — піша Пятрухін. — Таму 10 лютага 2024 года я з дапамогай каманды эвакуацыі BYSOL з'ехаў з краіны".

У штодзённым жыцці блогер перайшоў на беларускую мову.

З Беларусі змог з'ехаць былы палітвязень Сяргей Пятрухін
Сяргей Пятрухін у судзе / nn.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі