Блогеры Сяргей Петрухін і Аляксандр Кабанаў выйшлі на волю

Аляксандр Кабанаў (злева) выйшаў з калоніі
Аляксандр Кабанаў (злева) выйшаў з калоніі

Брэсцкія блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў выйшлі на волю. Яны цалкам адбылі свае тэрміны — па тры гады калоніі агульнага рэжыму.

Прысуд блогерам абвясцілі ў красавіку 2021 года. Да гэтага яны амаль 10 месяцаў правялі ў СІЗА. Прызначанае судом пакаранне яны адбывалі ў розных калоніях. Пятрухін — у "Віцьбе-3" (пад Віцебскам), Кабанаў — у Наваполацку. Там жа ўтрымліваюць экс-банкіра Віктара Бабарыку.

Петрухін і Кабанаў у 2020 годзе падтрымлівалі Сяргея Ціханоўскага, удзельнічалі ў ягонай выбарчай кампаніі. Абвінавачанні, якія ім вылучылі, былі часткова падобныя на абвінавачанні, прад'яўленыя палітыку: арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць парадак, або актыўны ўдзел у іх.

У Аляксандра Кабанава за кратамі пачаліся сур'ёзныя праблемы са здароўем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі