Берасцейскія блогеры Пятрухін і Кабанаў — на Валадарцы
Берасцейскія блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў знаходзяцца ў СІЗА-1 на Валадарскага. Пра гэта піша праваабарончы сайт "Берасцейская вясна". У Сяргея Пятрухіна ёсць адвакат, валанцёры здолелі перадаць яму 5-кілаграмовую перадачу з салам і бездражжавым хлебам. А вось у Аляксандра Кабанава абвастрыліся праблемы са здароўем:
"Ён вельмі знямоглы, мы не змаглі дапамагчы, пакуль ён быў у Драгічыне, бо не ведалі, што ён там. А калі даведаліся і перадалі, то хутчэй усяго не аддалі яму, бо там былі таблеткі, а ён хацеў узяць таблеткі ў хаце ў маці, значыць, не атрымаў перадачу", — кажуць валанцёры. Кабанаву цяпер шукаюць адваката і магчымасць перадаць лекі.
Абодва блогеры падазраюцца ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць парадак, альбо актыўным удзеле ў іх — ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Па гэтай жа прычыне за кратамі знаходзіцца Сяргей Ціханоўскі і яго затрыманыя паплечнікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.