Беларускія палітвязні трапілі на нямецкія паштовыя маркі
У Германіі выйшла серыя паштовых марак з партрэтамі палітвязняў, паведамляе нямецкае радыё, прызнанае ў Беларусі экстрэмісцкім. Акцыю "Вельмі важныя маркі" зладзіла нямецкае аддзяленне Міжнароднай арганізацыі па правах чалавека.
Сярод палітвязняў, чые партрэты трапілі на маркі — двое беларусаў. Гэта блогер Сяргей Пятрухін і Святлана Купрэева са штаба Віктара Бабарыкі (яна вызваленая з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе ўвосень 2021 года).
Мэта акцыі — нагадаць пра неабходнасць лістоў палітвязням. Такія лісты вельмі падтрымліваюць іх, а ўвага да іх спраў дапамагае прадухіліць катаванні ў зняволенні, мяркуюць праваабаронцы.
Арганізацыя прапануе выкарыстоўваць маркі з партрэтамі палітвязняў на канвертах. Праўда, даступныя яны пакуль што толькі ў Германіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.