З Еўропы Лукашэнку павіншаваў толькі Мальтыйскі ордэн

Аляксандр Лукашэнка каля "Кургана Славы", 3 ліпеня 2023-га / president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка каля "Кургана Славы", 3 ліпеня 2023-га / president.gov.by

3 ліпеня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень незалежнасці. Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі паведамляе, што ён атрымаў віншаванні ад кіраўніцтва Расіі, Венесуэлы, Нікарагуа, некалькіх краін Азіі і Афрыкі. З Еўропы Лукашэнку павіншаваў толькі Мальтыйскі ордэн. Ён і раней не звяртаў увагу на рэпрэсіі ў Беларусі і адсутнасць легітымнасці ў кіраўніка — пасля падзей 2020-га амбасадар уручаў Аляксандру Лукашэнку даверчыя граматы.

Дзень незалежнасці Беларусі з 1991-га да 1996 года адзначаўся 27 ліпеня. Пасля рэферэндума 1996-га свята сталі адзначаць 3 ліпеня, у дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 25 сакавіка беларускія патрыёты адзначаюць угодкі абвяшчэння ў 1918 годзе дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

У тг-канале Еўрарадыё якраз праходзіць апытанне наконт таго, у які дзень трэба адзначаць Дзень незалежнасці Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі