З Германіі дэпартавалі расіянку, якая падтрымлівала вайну супраць Украіны
Дэпартацыя расіянкі з Германіі / Скрыншот з відэа
З Германіі дэпартавалі расіянку Юлію Прохараву, якая падтрымлівала вайну супраць Украіны і здзекавалася з украінцаў-бежанцаў, спецыяльна арганізоўвала правакацыі. Жанчыну, падобную на яе, у суправаджэнні паліцыі, пасадзілі на рэйс Берлін — Стамбул. Высветлілася, што расіянка знаходзілася ў краіне нелегальна, піша theins.ru.
Прохарава рэгулярна запісвала і публікавала відэа са сваімі правакацыямі. Напрыклад, яна гучна ўключала рускую музыку і танчыла "Калінку" каля праўкраінскага мітынгу ў Мюнхене. Расіянка бегала за ўкраінскімі дзяўчатамі, скандуючы "Расія пераможа".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.