З пачатку купальнага сезона ў Беларусі патанулі 199 чалавек
Рака, фота ілюстрацыйнае
З пачатку купальнага сезона ў Беларусі патанулі 199 чалавек. З іх 16 — дзеткі і падлеткі, кажуць у Беларускім рэспубліканскім аб'яднанні выратавання на водах.
Уратаваць атрымалася 146 чалавек, з іх 42 — непаўнагадовыя.
Лічбы, зафіксаваныя з пачатку года, яшчэ больш трагічныя: патанулі 253 человека, у тым ліку 17 непаўнагадовых. Большасць патанула не падчас купання — часта прычынай здарэння становіцца тое, што людзі падаюць у ваду.
Вялікая колькасць тых, хто затануў з пачатку года, знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення — 47%. Ратаўнікі вельмі просяць не ўжываць алкаголь, калі вы плануеце зайсці ў ваду ці ўвогуле знаходзіцеся поруч з вадаёмам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.