З Расіі сышоў нават расійскі брэнд тэлефонаў
Смартфон Inoi / Inoi.com
З Расіі сышоў расійскі брэнд тэлефонаў Inoi — сцяг Расіі знік з сайта кампаніі, піша "Коммерсант". Кампанія, якая вырабляла смартфоны і кнопкавыя тэлефоны кітайскай зборкі, перабралася ў Эстонію.
"Коммерсант" адзначае, што Inoi быў першым смартфонам, які працаваў на расійскай аперацыйнай сістэме "Аўрора", праўда, пазней ён усё ж пераключыўся на Android. Апошнім часам доля брэнда ў продажах кнопкавых тэлефонаў складае 5,9%, а ў смартфонах — менш за 1%. Але сімптаматычна тое, што гэта першы зыход расійскага брэнда тэлефонаў з краіны, адзначаюць эксперты. На іх думку, крок звязаны з жаданнем захаваць замежных партнёраў.
Кампанія хоча "дыстанцыявацца ад ваеннай аперацыі ва Украіне, каб пазбегнуць праблем з замежнымі партнёрамі і пастаўкамі", мяркуе, у прыватнасці, гендырэктар TelecomDaily Дзяніс Кускоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.