Apple, Boeing, ExxonMobil: сусветныя гіганты сыходзяць з Расіі
iPhone у Расеі пакуль прадавацца не будуць / kommersant.ru
Заходнія кампаніі працягваюць згортваць сваю працу ў Расіі. Аб прыпыненні продажаў у РФ гаджэтаў і іншых прадуктаў заявіла Apple. Падставай, як і ў іншых выпадках, стала расійская агрэсія супраць Украіны, піша "Новая газета".
Кампанія таксама абмяжоўвае выкарыстанне ў Расіі Apple Pay і іншых сваіх сэрвісаў. Больш недаступныя для запампоўкі ў App Store RT News і Sputnik News
"Мы таксама адключылі функцыі адсочвання коркаў і аварый у Apple Maps ва Украіне ў якасці меры засцярогі для ўкраінскіх грамадзян", — адзначылі ў Apple.
Таксама стала вядома, што кампанія Воеіng прыпыніла пастаўку запчастак, абслугоўванне і тэхпадтрымку расійскіх авіякампаній. Парк галоўнага расійскага перавозчыка," Аэрафлота", складаецца ў асноўным з Воеіng-737 і 777, нагадвае "Новая газета".
Супрацоўніцтва з расійскімі банкамі, якія трапілі пад санкцыі, спыняе фінансавая кампанія American Express. Сыходзіць з расійскага рынку і адна з найбуйнейшых нафтавых карпарацый у свеце Exxon Mobil. Exxon Mobil больш не будзе інвеставаць сюды і цяпер прадпрымае крокі па выхадзе з праекта "Сахалін-1".
Раней аб прыпыненні працы на расійскім рынку паведамілі шэраг заходніх аўтаканцэрнаў. Кінакампаніі адмаўляюцца аддаваць свае фільмы на расійскі рынак. Больш не будзе трансляваць расійскі каналы і онлайн-кінатэатр Netflix.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.