З "Тарпеда-БелАЗ" і "Іслаччу" згуляюць каманды з Малдовы і Сан-Марына

Жодзінцы даведаліся свайго саперніка

Жодзінцы даведаліся свайго саперніка / torpedo-belaz.by

З "Тарпеда-БелАЗ" і "Іслаччу" згуляюць каманды з Малдовы і Сан-Марына. У аўторак прайшло лёсаванне 1-га раўнда адбору футбольнай Лігі канферэнцый. Сапернікам жодзінцаў стала каманда "Мілсамі" з Малдовы. Першы матч ("хатні") "Тарпеда-БелАЗ" правядзе на нейтральным полі 11 ліпеня, паядынак у гасцях адбудзецца 18 ліпеня.

"Іслач" у тыя ж даты згуляе з "Ла Фіёрытай" з Сан-Марына. Першы матч пройдзе ў гасцях.

У 2013-м "Мілсамі" выбіў у адборы Лігі Еўропы салігорскі "Шахцёр".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі