Салігорскі “Шахцёр” вылецеў з Лігі Еўропы
Беларускія футбалісты не здолелі перайграць малдаван з клуба “Мілсамі”.
Асноўны час скончыўся з лікам 1:1, галы забілі Гільерме і Кашэўскі. Гэтаксама скончылася першая гульня, таму быў прызначаны дадатковы час, які зменаў у лік не прынёс. А вось у серыі пасляматчавых пенальці мацнейшымі былі малдаване.
Нагадаем, што футбольны клуб “Мінск” сёння ў Жодзіна перайграў мальтыйскую “Валетту” з лікам 2:0 і выйшаў у наступны этап Лігі Еўропы, дзе сустрэнецца з нарвежскім “Русенборгам”.