З-за моцнага ветру дрэвы ўпалі на 5 аўтамабіляў

З-за моцнага ветру дрэвы ўпалі на 5 аўтамабіляў

У Беларусі працягваюць ліквідацыю наступстваў непагадзі. Учора быў моцны вецер з парывамі да 23 метраў за секунду. Электрычнасць знікала ў 715 населеных пунктах. Па звестках “Белэнерга”, на раніцу 19 верасня без электрычнасці заставаўся 41 населены пункт у Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай і Гомельскай абласцях.

Ад моцнага ветру пацярпелі 6 населеных пунктаў у чатырох раёнах Мінскай і Гродзенскай абласцей. Быў пашкоджаны дах у 2 жылых дамоў, 4 сельскагаспадарчых будынкаў. Як інфармуе прэс-служба МНС, ратавальнікі зафіксавалі падзенне 55 дрэваў, пашкоджаныя 5 аўтамабіляў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі