З-за сітуацыі вакол Украіны з Беларусі выедуць сем'і амерыканскіх дыпламатаў
З-за магчымай эскалацыі напружання вакол Украіны з Беларусі выедуць сем'і амерыканскіх дыпламатаў. Такое распараджэнне даў Дзярждэпартамент ЗША. Таксама грамадзянам ЗША рэкамендуецца не наведваць Беларусь. Прычынай называецца не толькі заклапочанасць Вашынгтона павелічэннем колькасці расійскіх вайскоўцаў уздоўж беларуска-украінскай мяжы, але і адвольнае прымяненне законаў і пагроза затрымання ў РБ.
МЗС Беларусі запэўнівае, што амерыканскім дыпламатам у нашай краіне нішто не пагражае.
Напярэдадні з'явіліся неафіцыйныя паведамленні пра магчымае закрыццё амбасады ЗША ў Беларусі ці пра патрабаванне беларускага боку да амбасады Злучаных Штатаў звольніць супрацоўнікаў, якія маюць беларускае грамадзянства. Дзярждэпартамент заявіў, што працягваюцца дыскусіі "з беларускім Міністэрствам замежных спраў, каб гарантаваць працяг бяспечнай працы пасольства ЗША ў Мінску".
Як вядома, Джулі Фішэр, якая была прызначаная амбасадаркай ЗША ў Беларусі, вымушаная працаваць у Вільні. Цяпер яна мае статус спецпасланніцы ЗША па Беларусі.
Belarus: Do not travel due to the arbitrary enforcement of laws, risk of detention, and unusual Russian military buildup along the border. Reconsider travel due to COVID. The Dept of State ordered the departure of government employees' family members.https://t.co/OsGZ1cTzmw pic.twitter.com/Vxms1LS9hr
— Travel - State Dept (@TravelGov) February 1, 2022
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.