За чатыры дні ў Беларусі перапісаліся больш за мільён чалавек
1 176,8 тысячы чалавек прынялі ўдзел у перапісе па стане на 10:30 раніцы 8 кастрычніка. Такую лічбу за чатыры дні акцыі называе афіцыйны сайт Белстата.
Дарэчы, праз інтэрнэт перапісалася палова ўдзельнікаў — 535,5 тысячы чалавек.
Акцыя пачалася 4 кастрычніка і будзе доўжыцца да 30 кастрычніка.
Па 18 кастрычніка працягнецца онлайн-перапіс. Таксама можна паўдзельнічаць у ім на 644 стацыянарных участках.
А з 21 кастрычніка па кватэрах беларусаў пойдуць перапісчыкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.