За год колькасць легальна працуючых беларусаў у Польшчы вырасла амаль на 40 тыс.

Акцыя пратэсту каля беларускага консульства ў Беластоку / t.me/belarusy_zarubezhja
Акцыя пратэсту каля беларускага консульства ў Беластоку / t.me/belarusy_zarubezhja

У Польшчы павялічваецца колькасць замежнікаў, якія працуюць легальна. І адбываецца гэта, як піша gazeta.pl, не за кошт украінцаў, як можна было б падумаць.

У канцы сакавіка колькасць легальна працаўладкаваных замежнікаў дасягнула 1 073 366 чалавек. Гэта на 141 тысячу больш, чым летась, і на 28 тысяч чалавек больш, чым паўгода таму.

Больш за дзве траціны (каля 745 тысяч) такіх замежнікаў складаюць украінцы. Аднак іх колькасць не мяняецца ўжо некалькі месяцаў. У параўнанні з 2022 годам украінцаў у Польшчы стала нават крыху менш. Павелічэнне (+10 тысяч за тры месяцы 2023 года і +28 тысяч за паўгода) адбываецца за кошт іншых замежнікаў — пераважна беларусаў.

За апошнія паўгода колькасць беларусаў, якія легальна працуюць у Польшчы, павялічылася на 17,5 тысячы чалавек. Напрыканцы сакавіка іх было каля 116 тысяч.

За апошнія паўгода (з кастрычніка 2022-га) афіцыйна працаўладкаваных беларусаў стал ў Польшчы больш амаль на 17,5 тысячы — з 98,5 тысячы да 116 тысяч чалавек. За год (ад канца сакавіка 2022-га) іх колькасць вырасла на 37,7 тысячы чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі