За год з Беларусі ў Польшчу трапіла 3,5 мільярда нелегальных цыгарэтаў

Згодна са звесткамі справаздачы Project Star, падрыхтаванай паводле замовы Philip Morris, за 2012 год з Беларусі ў Польшчу трапіла амаль 3,5 мільярда кантрабандных цыгарэт. Гэта прыкладна на адну траціну больш, чым у 2011 годзе. Пераважна нелегальна ў Польшчу перапраўляюцца цыгарэты Гродзенскай тытунёвай фабрыкі “Нёман”.Такія лічбы прыводзяць польскія СМІ.



Пры гэтым з Украіны ў Польшчу летась трапіла крыху больш за 1 мільярд кантрабандных цыгарэт. І гэта пры тым, што 2 гады таму менавіта Украіна была лідарам па кантрабандзе цыгарэтаў у Польшчу.



Звесткі даследчай кампаніі Almares сведчаць, што 15% цыгарэтаў, якія выпалілі палякі ў першым квартале 2013 года, трапілі ў краіну кантрабандай.



Фота — 222.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі